Прычынай ДТЗ на трасе Крычаў – Орша – Лепель стала котка
Прычынай дарожна-транспартнага здарэння,
якое адбылося 29 красавіка на аўтадарозе Крычаў – Орша – Лепель і прывяло да смерці
чалавека, стала котка.
Котка скокнула на спіну жанчыны, якая
кіравала аўтамабілем. Тая паспрабавала сагнаць яе, не спыняючы машыну. У выніку
аўто тройчы перавярнулася на роўным участку дарогі і з'ехала ў кювет. Адна з
пасажырак загінула, астатнія шпіталізаваныя.