Прыднястроўскія міліцыянты пабіліся з малдаўскімі паліцыянтамі

Сутыкненні паміж паліцыяй Малдовы і міліцыяй непрызнанага Прыднястроўя адбыліся сёння ў сяле Коржава, размешчаным у зоне бяспекі прыднястроўскага канфлікту. Каля выбарчага ўчастку па правядзенні мясцовых выбараў у Малдове пабіліся каля ста трыццаці прадстаўнікоў сілавых структур.

Агнястрэльная зброя не ўжывалася, але ёсць пацярпелыя ад слезацечнага газу.

На месца здарэння прыбылі вайскоўцы назіральнікі Сумесных міратворчых сіл, пасля чаго сутыкненні спыніліся, але дзейнасць выбарчага ўчастку заблакаваная.

ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі