Прыпаркавацца на камунальнай паркоўцы ў Мінску можна будзе бясплатна
Камунальныя паркоўкі беларускай сталіцы з 1 студзеня стануць бясплатнымі. Гэта стала магчымым у сувязі з адменай мясцовага збору з карыстальнікаў за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна адведзеных месцах. Выключэнне складуць ведамасныя стаянкі, на якіх спаганяецца не збор, а плата за захоўванне машыны. БЕЛТА нагадвае, што на сённяшні дзень у Мінску дзейнічаюць 26 камунальных парковак.