Прыпынена дзейнасць грамадска-кансультацыйнага савета пры прэзідэнце

Прыпыненая дзейнасць Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Яго старшыня Ўладзімір Макей спасылаецца на выступленні "некаторых апазіцыйных дзеячоў", у тым ліку і сяброў савета, якія называлі гэтую структуру "бутафорскай" і "дэкларацыйнай".
У сваёй заяве Макей адзначае, што "Грамадска-кансультацыйны савет ствараўся не пад палітычную кан'юнктуру, а для рэальнай працы" і што яго з'яўленне "стварыла механізм рэальнага дыялогу людзей, якія прытрымліваюцца розных кропак гледжання".

Цяпер Уладзімір Макей збіраецца правесці "персанальныя кансультацыі з членамі ГКС пра магчымасці і парадак яго будучай працы", паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, чарговае паседжанне савета мусіла адбыцца 13 лістапада на тэму выбарчага заканадаўства. Паводле Макея, нападкі на савет узмацніліся якраз напярэдадні яго правядзення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі