Прызначаны новы начальнік Інстытута памежнай службы
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага начальніка Інстытута памежнай службы — Сяргея Жылінскага. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 лютага, інфармуе БЕЛТА. Дагэтуль палкоўнік Жылінскі быў начальнікам Смаргонскай памежнай групы.
Пасада начальніка дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут памежнай службы” была вакантнай з лістапада 2017-га, калі Лукашэнка вызваліў ад яе генерал-маёра Васіля Гедзько. Ён быў звольнены ў запас па ўзросце.