Пуцін не раіць купляць у Беларусі трактары з выкарыстаннем крэдытных схем

Прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін лічыць немэтазгодным выкарыстоўваць расійскія крэдытныя рэсурсы для закупкі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Пра гэта ён заявіў 25 мая на пасяджэнні прэзідыума расійскага ўрада. "Нашы крэдытныя рэсурсы больш мэтазгодна выкарыстоўваць для закупкі айчыннай сельгастэхнікі", — заявіў прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, беларускі бок прапанаваў Расіі купляць у Беларусі трактары з выкарыстаннем крэдытных схем.

БелаПАН нагадвае, што прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы 19 траўня з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзіным у Мінску выказаў занепакоенасць абмежаваннем прамых паставак беларускай тэхнікі ў Расію. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі