Пуцін запатрабаваў кампенсацыю з Украіны за нізкія кошты на газ

Украіна не здолее купляць расійскі газ з-за рэзкай падвышкі коштаў. Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія апошнія 15 год субсідыявала Украіну на 3-5 млрд штогод і цяпер хоча атрымаць за гэта кампенсацыю. Такім чынам, кошт на газ для Ўкраіны будзе вышэй за рынкавы на 12-17%. Крыніца газэты “КоммерсантЪ-Украіна” ў Газпроме заявіла, што цяпер тарыф на расійскі газ будзе ўключаць, апрача рынкавага кошту, кампенсацыю за страты, нанесеныя Ўкраінай за мінулыя гады. Міністар паліва й энергетыкі Ўкраіны Юры Байко лічыць, што ў 2008 г. кошты на газ для Ўкраіны ўзрастуць не менш, чым на 10%. Цяпер Украіна карыстаецца зьмяшаным расейска-азіяцкія газам па 139 даляраў за тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі