П'яны аршанец уначы разграміў зачыненую краму
Нецвярозы аршанец, вяртаючыся дадому, вырашыў зайсці ў краму. Крама была зачыненая, але гэта яго не спыніла, адзначае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
Мужчына разбіў шкляныя дзверы і залез ўнутр. Там ён стаў нагамі і рукамі біць па ўсім, што траплялася на вочы. Ад яго дасталася і мэблі, і абсталяванню і нават прадуктам, раскладзеным на прылаўках.
Прадстаўнікі крамы пазней падлічылі, што сума шкоды склала каля 6000 рублёў.
Спынілі мужчыну супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі дэбашыра проста ў краме. Выявілася, што гэта быў 34-гадовы мужчына, які раней ужо меў праблемы з законам з-за крадзяжоў і ўгонаў. Патлумачыць прычыны сваіх паводзінаў ён не змог.
На аршанца пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.