П'яны магілёвец вёз у машыне шэсць нецвярозых пасажыраў
Яго здаў міліцыі выпадковы сведка гэтай вясёлай паездкі.
Усё адбылося непадалёк ад Дрыбіна. Нецвярозы магілёвец сеў за руль аўтамабіля і пасадзіў да сябе ў машыну яшчэ шэсць пасажыраў. Бяды дапамагла пазбегнуць грамадзянская пазіцыя жыхара Дрыбінскага раёна, паведамляе сайт mycity.by. Гэтым сведка, магчыма, выратаваў не адно жыццё, паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магаблвыканкама Таццяна Старасотнікава.
Сведка паведаміў аб пабачаным у дзяжурную частку раённага аддзела ўнутраных спраў. Ён расказаў, што па дарозе Масток-Сялец-Дрыбін-Горкі едзе аўтамабіль “Форд Мондео” пад кіраваннем кіроўцы, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Інфармацыя была аператыўна перададзена Дрыбінскай Дзяржаўтаінспекцыі, якая і затрымала кіроўцу.
Высветлілася, што вадзіцель, 23-гадовы жыхар Магілёва, сапраўды п'яны. У выдыханым ім паветры аказалася 0,8 праміле. Нецвярозымі былі і ўсе шэсць пасажыраў.