Пятра Ялфімава назвалі прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні"

У Мінску сёння прайшоў фінал "ЕўраФэсту". У ім выступілі пяцёра выканаўцаў: Gunesh, Пётр Ялфімаў, Дакота і гурт "Litesound", Даменіка і гурт "Вецер у галаве". У выніку, было абвешчана, што найбольш галасоў тэлегледачоў (болей за 11 тысяч) набраў Пётр Ялфімаў. На другім месцы - Gunesh, у якой амаль 8 тысяч галасоў. Такім чынам, прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2009", які пройдзе ў траўні ў Маскве, будзе Ялфімаў.

Варта нагадаць, што дыплом Пятра Ялфімава, як пераможцы "Еўрафэсту", з'явіўся ў інтэрнэце яшчэ за гадзіну да пачатку конкурсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі