Пётр Парашэнка заявіў, што пойдзе на прэзідэнцкія выбары 2019 года

Пётр Парашэнка заявіў, што пойдзе на прэзідэнцкія выбары 2019 года

Пётр Парашэнка заявіў, што пойдзе на прэзідэнцкія выбары 2019 года. Украінскі прэзідэнт зрабіў гэта 29 студзеня на форуме "Ад Крут да Бруселя. Мы ідзем сваім шляхам". "Дзеля зберажэння стратэгічнага курсу на Еўрапейскі саюз і NATO, курсу на ператварэнне Украіны ў вялікую паспяховую краіну шчаслівых людзей", — цытуе словы Парашэнкі hromadske.ua.

У сваёй прамове прэзідэнт Украіны адзначыў, што будзе працягваць спрабаваць аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць краіны палітычна-дыпламатычным шляхам, "выкарыстоўваючы інструмент санкцый і механізм міжнароднай місіі ААН на ўсёй тэрыторыі акупаванага Данбасу".

Адзначаецца, што перад выступам украінскага прэзідэнта на форуме паказалі відэаролік, напрыканцы якога ідзе гаворка пра тое, што ў 2019-м "пераможа ці Парашэнка, або Пуцін".

ЦВК Украіны зарэгістраваў ужо два дзясяткі прэтэндэнтаў. Паводле дадзеных сацыёлагаў, лідыруе Юлія Цімашэнка, Пётр Парашэнка выйшаў на другое месца, на трэцім — Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі