Радыкальная грузінская апазіцыя патрабуе выхаду Грузіі са складу СНД

Выхаду Грузіі са складу СНД патрабуюць прадстаўнікі часткі аб'яднанай грузінскай апазіцыі. Адпаведны зварот сёння на апазіцыйным мітынгу перад будынкам парламента ў Тбілісі зачытаў лідэр Народнай партыі Коба Давіташвілі. Галоўным патрабаваннем апазіцыянераў з'яўляецца перагляд вынікаў студзеньскіх прэзідэнцкіх выбараў, на якіх у першым туры перамогу святкаваў Міхаіл Саакашвілі.

Патрабаванне аб выхадзе Грузіі са складу СНД дадалося пасля таго, як МЗС Расіі аб'явіў аб адмене гандлёва-эканамічных, фінансавых і транспартных санкцый у адносінах Абхазіі, якія былі ўведзеныя ў 1996 годзе.

Адзначым, што сённяшнюю акцыю ў Тбілісі арганізавала радыкальнае крыло аб'яднанай грузінскай апазіцыі. У пратэстах не ўдзельнічаюць прадстаўнікі самых буйных апазіцыйных партый - Рэспубліканскай партыі і партыі "Новыя правыя", якія выступаюць за дыялог з уладамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі