Рагозін: Адпраўляць на арбіту беларускага касманаўта пакуль не плануецца

Рагозін: Адпраўляць на арбіту беларускага касманаўта пакуль не плануецца

Беларусь пакуль не прапаноўвала "Раскосмасу" адправіць на арбіту беларускага касманаўта. Пра гэта гендырэктар расійскай дзяржкарпарацыі Дзмітрый Рагозін паведаміў пасля сустрэчы са старшынёй прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі Уладзімірам Гусаковым.

"Такіх прапаноў сфармуляваных не было. Але я не выключаю, што яны з'явяцца заўтра", — перадае ТАСС словы Рагозіна.

Ён заявіў, што "Раскосмас" цяпер зменіць крытэрыі адбору касманаўтаў. Маўляў, раней у атрад набор ішоў сярод лётчыкаў — "супермэнаў і супержанчын", а цяпер прынцыпы зменяцца. 

"Мы зараз будзем адбіраць спецыялістаў, бо нам патрэбныя інжынеры, біёлагі, урачы, спецыялісты па IT і гэтак далей. А потым мы іх ужо навучым лётаць", — патлумачыў чыноўнік.

Рагозін дадаў, што супрацоўніцтва Масквы і Мінска ў касмічнай сферы ідзе больш шчыльна, чым з БРІКС (скарачэнне ад англіскага BRICS — Brazil, Russia, India, China, South Africa). Беларусь і Расія супрацоўнічаюць па адзінай касмічнай праграме, а краіны БРІКС маюць кожная сваю праграму ў гэтай сферы. 

Раней 21 студзеня ў Мінску Рагозін сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і падарыў яму пальчатку касманаўта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі