Rainbow больш ніколі не выйдуць на сцэну
Брытанскі гурт Rainbow больш ніколі не будзе граць разам. Пра гэта ў інтэрв’ю часопісу “Classic Rock” заявіў былы клавішнік рок-калектыва Тоні Кэры, які іграў на альбомах “Rising” і “On Stage”.
“Мяне заўсёды цешыла ідэя выйсці на сцэну з Рычы Блэкмарам, Роні Дыа і Джымі Бэйнам, — распавёў 55-гадовы музыка, які грае зараз у камандзе Over The Rainbow. — Мы маглі б запрасіць Бобі Рандзінэлі альбо Грэга Сміта за бубны, на замену памерламу Козі Паўэлу. Але я кажу вам шчыра: гэтага ніколі не будзе! Роні не хоча больш граць з Рычы, каб не трапіць у новую жопу. А Рычы калупаецца ў Blackmore's Night са сваёй музыкай эпохі Адраджэння, і я сумняюся, што ён увогуле думае пра ўз’яднанне. Самі бачыце: гэта нікому не патрэбна. Так што забудзьце пра гэта!”
Паводле www.rol.ru
Фота: www.stihi.ru