Ракета трапіла ў будынак, дзе праходзіў канцэрт для расійскіх вайскоўцаў
![Будынак, у які трапіла ракета](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/997.jpg.webp?itok=U2P8sRRr)
Будынак, у які трапіла ракета / Telegram
Ракета HIMARS трапіла ў будынак, дзе праходзіў канцэрт для расійскіх вайскоўцаў. Загінулі 25 чалавек, яшчэ каля сотні параненыя. Пра гэта пішуць украінскія вайскоўцы. Сцвярджаецца, што канцэрт праходзіў 19 лістапада ў Старабешаўскім раёне ў Данецкай вобласці. На яго сабралі марпехаў з 810-й расійскай брыгады. Некаторыя расійскія "ваенкары" пацвярджаюць факт удару, але не называюць колькасць загінулых і параненых. Яны пішуць, што загінула артыстка Паліна Мяньшых, якая прыехала з РФ.
Канцэрт быў прымеркаваны да расійскага Дня ракетных войскаў і артылерыі. Планавалася ўзнагароджванне вайскоўцаў, якія адзначыліся на фронце.
![Ракета трапіла ў будынак, дзе праходзіў канцэрт для расійскіх вайскоўцаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Prylot.jpg.webp?itok=2e8PGnZP)
![Ракета трапіла ў будынак, дзе праходзіў канцэрт для расійскіх вайскоўцаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/998_2.jpg.webp?itok=NH_NtM-C)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.