Ракету “Саюз”, якая пацярпела аварыю, асвячаў святар
Ракету “Саюз”, на якой здарылася аварыя, перад стартам асвячаў праваслаўны святар. Фота з гэтага абраду публікуе NASA. За запускам назіралі кіраўнікі “Раскосмаса” і NASA.
Нагадаем, што касмічны карабель “Саюз МС-10” мусіў скіравацца да МКС. Пасля ўзлёту ў ракеты-носьбіта адключыліся рухавікі другой ступені. На борце былі расійскі касманаўт Аляксей Аўчынін і амерыканскі астранаўт Нік Хейг. Яны здолелі эвакуявацца, прызямліліся ў Казахстане і не пацярпелі.