Раман Якаўлеўскі пра адмену санкцый: Амерыканцы выконваюць свае абяцанні
Міністэрства фінансаў ЗША зняло на шэсць месяцаў санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў "Лакафарба" і "Шкловалакно". Чакаецца размарожванне рахункаў "Белнафтахіму". Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што мы сталі сведкамі пачатку "пакрокавай стратэгіі":
"Гэта канкрэтны крок пасля вызвалення Казуліна, Парсюкевіча і Кіма. Такім чынам амерыканцы выконваюць свае абяцанні. Заяўлялася, што калі першае патрабаванне - вызваленне менавіта гэтых палітвязняў - будзе выкананае, у адказ будуць нейкія крокі. Вось гэтыя крокі і зроблены".
Адзначым, што 29 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў аб адсутнасці з боку ЗША і Еўрасаюза крокаў насустрач жаданню Беларусі нармалізаваць адносіны з Захадам. Пасля гэтага прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Робэрт Вуд адзначыў, што ЗША разглядаюць магчымасць скасаваць санкцыі супраць Беларусі, калі афіцыйны Мінск зробіць крокі ў кірунку палітычных рэформ.