Раманчук заўтра едзе ў Слуцк і Салігорск, Рымашэўскі — у Гродна

Кандыдаты ў прэзідэнты працягваюць паездкі па краіне. Як паведамляе БелаПАН, Яраслаў Раманчук у нядзелю плануе наведаць Слуцк і Салігорск, дзе сустрэнецца з выбаршчыкамі ў гарадскіх дамах культуры.  Андрэй Саннікаў пасля сённяшняй сустрэчы ў Жодзіне, заўтра едзе ў Жлобін і Гомель. Уладзімір Някляеў у суботу сустрэўся з выбаршчыкамі на рынку "Ждановічы", а ў нядзелю запланаваў сустрэчы каля Камароўскага рынку і ў каледжы-гімназіі харэаграфіі ў сталіцы.

Віталь Рымашэўскі раніцай 5 снежня праводзіць сустрэчу ў Гродне ў будынку гарадской філармоніі. Рыгор Кастусёў збіраецца ў нядзелю раздаваць у Мінску агітацыйныя матэрыялы.

Нагадаем, што сёння на беларускім тэлебачанні пройдуць дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты. Пачатак а 17-й гадзіне.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі