А. Рамашэўска: Я хачу, каб ніхто не сыходзіў, тады я вярнуся
У эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё былая дырэктарка Белсата паведаміла, што яе звольнілі за некалькі дзён да падпісання дамовы аб фінансаванні.
***
Эдуард Мельнікаў пра звальненне Рамашэўскай: Трэба чакаць нейкіх важных падзей
Вядучы штотыднёвага ток-шоў "Форум" на "Белсаце", сябра ўправы БАЖ Эдуард Мельнікаў, даведаўся аб звальненні Рамашэўскай ад знаёмых, таму для яго гэта сталася нечаканасцю. Вось што ён сказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё:
"Для мяне асабіста гэта было нечаканасцю. Я лічу, што на ёй шмат завязана, бо яна дырэктар.
Я лічу, што згубіць такі праект, як Белсат не так проста і будзе вельмі шкада, калі ён знікне. Шмат людзей прызвычаіліся да Белсата. Шмат людзей у Беларусі і за яе межамі глядзіць канал і кожны дзень новыя людзі далучаюцца. Я спадзяюся, што ў Еўропе разумеюць, што канал патрэбны.
Я лічу, што бліжэйшымі днямі трэба чакаць нейкіх важных падзей".
***
Павел Мажэйка: Мой сыход абсалютна звязаны са звальненнем Рамашэўскай
З тэлеканала "Белсат", які транслюецца з Польшчы на Беларусь, сышоў вядучы праграмы "Госць Белсату" Павел Мажэйка. Ён паведаміў Еўрарадыё, што прыняў такое рашэнне 18 сакавіка, на наступны дзень пасля раптоўнага звальнення дырэктаркі канала Агнешкі Рамашэўскай.
Павел Мажэйка: "Магу сказаць, што гэта абсалютна звязана са звальненнем дырэктара Рамашэўскай".
Мажэйка працаваў на "Белсаце" ад самага пачатку, калі праект быў толькі ў планах. І рашэнне пра сыход было нялёгкім.
Павел Мажэйка: "Мне падабалася працаваць на Белсаце...".
***
Кіраўніцай тэлеканала "Белсат" прызначаная Беата Паклепа
Кіраўніцай польскага тэлеканала "Белсат" прызначаная Беата Паклепа. Раней яна займала пасаду намесніцы дырэктара канала.
Цяпер спн.Паклепа знаходзіцца ў замежнай камандзіроўцы, адкуль павінна вярнуцца праз два дні.
Былая дырэктарка "Белсата" Агнешка Рамашэўска была знятая з пасады 17 сакавіка за "ігнараванне рашэнняў назіральнай рады", нагадвае БелаПАН.
Ці было гэта для вас нечаканым? Як вы даведаліся пра вашае звальненне?
Гэта было абсалютна нечакана для мяне. Я даведалася, калі начальнік аддзела кадраў прынёс мне загад, па якім з 18-га сакавіка мяне вызваляюць ад выканання абавязкаў.
Вы казалі, што Белсат - гэта ваш аўтарскі праект?
Так гэта мой аўтарскі праект, бо я гэта прыдумала. Раней ніхто не мог нават уявіць, што можна зрабіць незалежнае тэлебачанне для Беларусі. Я першая пра гэта сказала. Раней лічылася, што гэта немагчыма. Гэта не значыць, што я гэта зрабіла. Гэта рабіла цэлая каманда, больш за 100 чалавек, без якіх канала не было б.
Ці значыць гэта, што нехта з каманды можа сыйсці з канала?
Я спадзяюся, што ніхто не будзе сыходзіць. Што канал будзе далей існаваць. Мая пасада - гэта мая пасада. Гэта не самае важнае. Самае важнае, каб існаваў канал. Я хачу, каб ніхто не сыходзіў, тады я вярнуся.
Ці пад пытаннем зараз лёс Белсата?
Так. Я так лічу, таму што ў нас да сённяшняга часу не падпісаная дамова на фінансаванне з міністэрствам замежных спраў. Хаця яна была амаль гатовая і мы павінны былі праз пару дзён яе падпісаць. Але цяпер я не ведаю, што будзе. Якія будуць дзеянні кіраўніцтва ТВП.
З чым вы звязваеце ваша звальненне?
Я баюся, што ў гэтым замешаныя такія палітычныя сілы, якія вельмі не хочуць нашкодзіць Лукашэнку. Не хочуць ісці супраць яго. Вы памятаеце восеньскія выбары? Тады ў Беларусі былі палітыкі, якія віншавалі Лукашэнку, напрыклад, Анджэй Лепер.
Чым вы плануеце займацца далей?
Я буду рабіць усё, каб канал і ідэя працягвалі існаваць. Польска-беларускім адносінам больш за 500 год. І зараз ніякі ідыёт не можа ім нашкодзіць.
Я спадзяюся, што ніякіх зменаў на канале не будзе. Што гэта проста будзе невялікі перапынак у нашай працы. Але гэта не значыць, што канал не будзе выходзіць. На нарадзе сёння я прасіла ўсіх супрацоўнікаў працаваць далей, так сама як і працавалі.
***
Эдуард Мельнікаў пра звальненне Рамашэўскай: Трэба чакаць нейкіх важных падзей
Вядучы штотыднёвага ток-шоў "Форум" на "Белсаце", сябра ўправы БАЖ Эдуард Мельнікаў, даведаўся аб звальненні Рамашэўскай ад знаёмых, таму для яго гэта сталася нечаканасцю. Вось што ён сказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё:
"Для мяне асабіста гэта было нечаканасцю. Я лічу, што на ёй шмат завязана, бо яна дырэктар.
Я лічу, што згубіць такі праект, як Белсат не так проста і будзе вельмі шкада, калі ён знікне. Шмат людзей прызвычаіліся да Белсата. Шмат людзей у Беларусі і за яе межамі глядзіць канал і кожны дзень новыя людзі далучаюцца. Я спадзяюся, што ў Еўропе разумеюць, што канал патрэбны.
Я лічу, што бліжэйшымі днямі трэба чакаць нейкіх важных падзей".
***
Павел Мажэйка: Мой сыход абсалютна звязаны са звальненнем Рамашэўскай
З тэлеканала "Белсат", які транслюецца з Польшчы на Беларусь, сышоў вядучы праграмы "Госць Белсату" Павел Мажэйка. Ён паведаміў Еўрарадыё, што прыняў такое рашэнне 18 сакавіка, на наступны дзень пасля раптоўнага звальнення дырэктаркі канала Агнешкі Рамашэўскай.
Павел Мажэйка: "Магу сказаць, што гэта абсалютна звязана са звальненнем дырэктара Рамашэўскай".
Мажэйка працаваў на "Белсаце" ад самага пачатку, калі праект быў толькі ў планах. І рашэнне пра сыход было нялёгкім.
Павел Мажэйка: "Мне падабалася працаваць на Белсаце...".
***
Кіраўніцай тэлеканала "Белсат" прызначаная Беата Паклепа
Кіраўніцай польскага тэлеканала "Белсат" прызначаная Беата Паклепа. Раней яна займала пасаду намесніцы дырэктара канала.
Цяпер спн.Паклепа знаходзіцца ў замежнай камандзіроўцы, адкуль павінна вярнуцца праз два дні.
Былая дырэктарка "Белсата" Агнешка Рамашэўска была знятая з пасады 17 сакавіка за "ігнараванне рашэнняў назіральнай рады", нагадвае БелаПАН.
***
Паведамляе партал gazeta.pl: "Далейшыя звальненні ў TVP. Адыходзяць Рамашэўска-Гузы і Аніта Гаргас.
Рада TVP звольніла дырэктарку TV Polonia i ТБ "Белсат" Агнешку Рамашэўску-Гузы. Выконваючы абавязкі прэзідэнта TVP Пётр Фарфал тлумачыць звальненне паміж іншым публічным падважваннем былой дырэктаркі рашэнняў рады. Фарфал таксама не хоча бачыць у тэлебачанні Аніту Гаргас, аўтарку праграмы "Спецыяльная місія".
Спадарыня Рамашэўска паведаміла, што пра сваё звальненне даведалася ў аўторак пасля абеду, пры гэтым ёй не прадставілі ніякага абгрунтавання гэтага рашэння. Яна падкрэсліла, што ў гэтай сітуацыі больш за ўсё непакоіцца за лёс "Белсата". "Магчыма, гэта абазначае ліквідацыю каналу, - паведаміла спадарыня Рамашэўска-Гузы. - "Белсат" - гэта, ўласна кажучы, мой аўтарскі праект".
Пётр Фарфал у сваю чаргу заявіў, што было шмат прычын для звальнення спадарыні Рамашэўскай. "Назаву толькі дзве: публічнае падважванне рашэнняў Рады, паміж іншым на сустрэчах камісій Сойму, і выказванні на старонках прэсы без належнага ўзгаднення, якога патрабуе закон ад 2006 г.", - паведаміў выконваючы абавязкі прэзідэнта TVP.
Як паведамляе партал wprost24.pl, Пётр Фарфал дадаў: "Апроч таго, я не магу дазволіць, каб у надзорчую ці праграмную раду TV Polonia накіроўваліся лісты без ведання і дазволу Рады. Такога адмысловага рэжыму дзеянняў няма для нікога, носіць гэты чалавек прозвішча Рамашэўска-Гузы ці не".
Партал нагадвае, што апошнім часам спадарыня Рамашэўска гучна пратэставала паміж іншым супраць значнага змяншэння TV Polonia. Па гэтым пытанні збіралася камісія Сейму па сувязях з палякамі за мяжой. Камісія занепакоілася тым, што бюджэт тэлеканалу зменшыўся ў параўнанні з мінулым годам амаль на адну чвэрць - у 2008 годзе ён складаў 54 млн. злотых, у 2009 г. - 39 млн. злотых.
Спадарыня Рамашэўска заяўляла, што гэта абазначае непазбежнасць адмовы ад большасці праграмаў, якія рабіліся ў межах "місіі" каналу - вялікай часткі дакументальнай прадукцыі, публіцыстыкі, культурных і краязнаўчых праграмаў.
Былая дырэктарка таксама дамагалася большай заангажаванасці TVP у фінансаванне тэлеканалу "Белсат". Шэфам гэтага каналу яна была ад пачатку ягонага вяшчання ў снежні 2007 года.