"Рана нас хаваць, БАТЭ быў, ёсць і будзе" — Капскі
Эпізод з фінальнага матчу Кубка Беларусі / fcbate.by
Старшыня праўлення барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ Андрэй Капскі пракаментаваў паражэнне каманды ў фінале Кубка Беларусі ад "Тарпеда-БелАЗ" (0:2) і не вельмі ўдалую гульню ў чэмпіянаце (4-е месца, адставанне ад лідара ўжо складае 9 ачкоў).
"Рана нас хаваць, БАТЭ быў, ёсць і будзе, — кажа Капскі ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 5". — І гэта не страціць, не забыцца. БАТЭ — гэта асацыяцыя з футбольнымі поспехамі Беларусі. Пастараемся зрабіць усё, каб адпавядаць гэтаму".
Андрэй Капскі згадвае пра "вельмі цяжкія" апошнія паўгода для клуба: "На жаль, ёсць пэўныя рэчы, якія хвалююць і праз якія дзесьці апускаюцца рукі, але мы трымаемся". Старшыня праўлення ФК БАТЭ падкрэсліў, што ў барысаўчан на сённяшні дзень "маладзёжная каманда".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.