Расце колькасць пажылых пацыентаў з кавід у цяжкім стане — Мінздароўя

Калі скончыцца чарговая хваля пандэміі, беларускія медыкі пакуль спрагназаваць не могуць​ / @minzdravbelarus
Калі скончыцца чарговая хваля пандэміі, беларускія медыкі пакуль спрагназаваць не могуць​ / @minzdravbelarus

Колькасць хворых на кавід застаецца на стабільна высокім узроўні, гавораць у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Трохі менш сталі хварэць дзеці, затое павялічылася колькасць узроставых пацыентаў.

"Намецілася некаторая адмоўная тэндэнцыя — у павелічэнні колькасці пажылых людзей, якія звяртаюцца ў досыць цяжкім стане і шпіталізуюцца ў стацыянар", заявіла першая намесніца міністра аховы здароўя Беларусі Алена Краткова ў эфіры Беларускага тэлебачання.

Паводле яе слоў, пажылыя пацыенты часам ігнаруюць нарастанне сімптомаў — ліхаманкі, якая доўжыцца больш за 5 дзён, дыхавіцы, агульнай слабасці. У гэтай сувязі чыноўніца звярнулася да іх з просьбай не зацягваць з візітам да лекара.

Як павядзе сябе вірус, і калі чарговая хваля пандэміі пойдзе на спад, беларускія медыкі пакуль спрагназаваць не гатовыя.

Больш за два тыдні у Беларусі назіраецца высокі ўзровень захворвання каранавіруснай інфекцыяй. Афіцыйныя лічбы Міністэрства аховы здароўя па кавід істотна выраслі: замест звыклых 1,5 - 2 тысяч новых выпадкаў у суткі, паведамлялася аб 5-9 тысячах новых хворых. З-за вялікага наплыву пацыентаў паліклінікі перавялі на працу без выхадных, а медыкам дазволілі стаўляць дыягназ COVID-19 без правядзення дадатковага тэсціравання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі