Расія будуе могільнік ядзерных адкідаў недалёка ад мяжы з Беларуссю?

З верасня ў Смаленску гавораць аб пачатку будаўніцтва могільніка для ядзерных адкідаў на тэрыторыі вобласці. Месцам для будучага сметніка радыяцыі, якая будзе паступаць на Смаленшчыну з усяго свету называюць тэрыторыю Смаленскай АЭС, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Беларуссю.

Аднак, як паведамляе “Комсомольская правда. Смоленск”, насамрэч гаворка вядзецца пра комплекс па перапрацоўцы радыеактыўных адкідаў, якія ўтварыліся толькі ў выніку эксплуатацыі Смаленскай АЭС.

Як паведаміў дырэктар атамнай электрастанцыі Андрэй Пятроў, адкіды з’яўляюцца звычайным смеццем: спецвопратка, рыззё, будаўнічыя адкіды, якія ў сілу спецыфікі вытворчасці маюць пэўнае радыеактыўнае забруджванне. Паколькі іх нельга вывозіць на звычайныя сметнікі, то будуецца спецыяльны могільнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі