Расія хоча ад Беларусі істотнай кампенсацыі за адмену мыта на нафту
Міністэрства фінансаў Расіі згодна адмовіцца ад экспартнага мыта на сырую нафту для Беларусі ў абмен на ўсё мыта, якое Беларусь будзе атрымліваць ад экспарту сваіх нафтапрадуктаў, заявіў намеснік міністра Сяргей Шаталаў. Такім чынам, расійскі бок хоча атрымаць кампенсацыю ад Беларусі. Варыянт такой кампенсацыі — істотнае павелічэнне экспартнага мыта на нафтапрадукты, якое цалкам атрымае Расія. Цяпер стаўка мыта на нафтапрадукты — на ўзроўні 55% ад мыта на нафту, то бок Расія можа сцвярджаць, што датуем нафтаперапрацоўку. Але ж Сяргей Шаталаў заявіў, што расійскі бок не хоча даваць гэтыя датацыі беларускім прадпрыемствам, паведамляе Радыё Свабода.