Расія скараціла транзіт праз Беларусь у Польшчу

Расія скараціла транзіт праз Беларусь у Польшчу

Расійская чыгунка прыпыніла пагрузку асобных грузаў, якія ідуць транзітам праз Беларусь у Польшчу, перадае "Інтэрфакс".

Абмежавальныя меры ў бок Польшчы дзейнічаюць з 23 чэрвеня і да адмены, гаворыцца ў матэрыялах расійскай транспартнай кампаніі.

Пры гэтым расійскія чыгуначнікі тлумачаць, што гаворка ідзе пра скарачэнне транзіту, а не пра поўнае спыненне перавозак у бок Польшчы. 

Прычыны такога рашэння не тлумачацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі