Расія вырашыла не забараняць пастаўкі беларускай “малочкі”
Пастаўкі прадукцыі пяці беларускіх малочных заводаў у Расію з 7 снежня прыпыняцца не будуць. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксея Багданава. Рашэнне пра такую адтэрміноўку Россельгаснагляд прыняў па просьбах беларускага боку.
Як сказана ў афіцыйным лісце, які атрымала Міністэрства сельскай гаспадаркі, рашэнне пра ўвядзенне часовых абмежаванняў для пяці беларускіх малочных прадпрыемстваў у Расіі будзе прынятае па выніках будучых перамоваў паміж службамі дзвюх краін, якія пройдуць у Маскве 7-8 снежня. Беларускі бок падасць расійскім калегам дадатковыя матэрыялы аб ліквідацыі парушэнняў, выяўленых па выніках праверкі малочных прадпрыемстваў.
Россельгаснаглдяд планаваў увесці часовы абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі прадпрыемства “Мілкавіта”, Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната, Слуцкага сыраробнага камбіната, “Малочнай кампаніі Навагрудскія дары” і “Смаргонскіх малочных прадуктаў”.
Для Мінсельгасхарчу планы расіян сталі нечаканасцю: раней прэтэнзіяў да гэтых прадпрыемстваў не паступала.
Фота: smorgonmilk.by