Расія забараніла ўвозіць праз Беларусь раслінную прадукцыю з Ліберыі ды Індыі

Расія забараніла ўвозіць праз Беларусь раслінную прадукцыю з Ліберыі ды Індыі

Рассельгаснагляд увёў чарговыя абмежавальныя меры ў адносінах садавіны і гародніны, якія ідуць праз Беларусь.

Як паведамляецца на сайце расійскага ведамства, яно звярнулася ў Галоўную дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Рэспублікі Беларусь. Расійскі бок просіць з 1 сакавіка 2016 года не афармляць сертыфікаты на пастаўкі ў Расію расліннай прадукцыі з Ліберыі, а таксама расліннай прадукцыі з Індыі. Гаворка ідзе пра свежыя шампіньёны, свежую качанную салату-латук, свежыя грушы ды яблыкі.

Спецыялісты Рассельгаснагляду занепакоеныя тым, што пастаўкі садавіны і гародніны з Ліберыі ды Індыі праз Беларусь істотна выраслі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі