Расіяне спрабавалі незаконна ўвезці ў Беларусь 25 тысяч долараў

На пункце мытнага афармлення "Церахоўка", уначы 15 кастрычніка, супрацоўнікамі гомельскай мытні пры кантролі цягніка, які рухаўся з Украіны ў Беларусь, у двух расіян, бацькі і сына, было знойдзена каля 25 тысяч долараў.  
  Як паведамляе афіцыйны сайт Гомельскай мытні, напачатку дагляда вагона ўсім прысутным прапанаваналі запоўніць дэкларацыю. Але ад дадзенай прапановы грамадзяне РФ адмовіліся. Аднак пры правядзенні мытнага кантролю ў іх была выяўленая замежная валюта ў колькасці па 9200 долараў і 90 000 расійскіх рублёў у кожнага.


У выніку, валюта, якая завышала памер дазволенага, была канфіскавана. Па факце распачата адміністрацыйная справа. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі