Расіянін вёз праз Беларусь 154 кілаграмы гашышу
Расіянін вёз гашыш у Беларусь
Беларускія мытнікі выявілі 154 кг гашышу ў фуры, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта. Груз мусіў быць дастаўлены з ЕС у Расію.
44-гадовы расіянін, які дзейнічаў у складзе групы асоб, вёз наркотыкі з тэрыторыі Літвы ў спецыяльна абсталяваных схованках у парожнім грузавіку праз пункт пропуску "Катлоўка".
Мытнікі прасканавалі машыну на інспекцыйна-надглядным комплексе і пабачылі хованкі. Наяўнасць наркотыкаў пацвердзіў і службовы сабака.
Пад ашалёўкай падлогі ў кабіне грузавіка і ў пярэдняй частцы паўпрычэпа гродзенскія мытнікі выявілі 231 брыкет са спрасаваным рэчывам цёмна-карычневага колеру. Экспертыза пацвердзіла, што гэта гашыш.
На мужчыну пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.