Расіяніна, які "замініраваў" 450 аб'ектаў у Беларусі, асудзілі на 2,5 года
Хлопец разаслаў электронныя лісты з тэрарыстычнымі пагрозамі
19-гадовага расіяніна, які "замініраваў" 450 аб'ектаў у Беларусі, асудзілі на 2,5 года калоніі, паведамляе ТАСС. Тэлефоннага тэрарыста раней затрымалі ў Омску, дзякуючы сумесным дзеянні ФСБ і МУС РФ, а таксама КДБ РБ.
Зламыснік вясной 2021 года разаслаў электронныя лісты з тэрарыстычнымі пагрозамі ў дачыненні да больш за 800 аб'ектаў на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Яго судзілі па артыкуле "заведама ілжывае паведамленне аб акце тэрарызму". З хлопца спагналі кампенсацыю нанесенай матэрыяльнай шкоды ў памеры 2,5 млн расійскіх рублёў (больш за 28 тысяч долараў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.