Расійскаму праваабаронцу Макараву забаранілі ўезд у Беларусь
Неўязным у Беларусь стаў расійскі праваабаронца, юрыст, намеснік старшыні Крымскай палявой місіі па правах чалавека Дзмітрый Макараў. Пра гэта інфармуе Цэнтр журналісцкіх расследаванняў са спасылкай на праваабаронцу Вікторыю Громаву.
Паводле яе інфармацыі, Макаров праз Мінск следаваў транзітам. "Некалькі хвілін таму Дзмітрыю Макараву памежнікі слаўнага горада Мінска паведамілі, што ён неўязны ў Беларусь. Пляснулі штамп у пашпарт без тлумачэння прычын. У Мінску ў яго была перасадка. Больш межаў добрых і розных!", — напісала Громава ў сябе ў фэйсбуку.
Дарэчы, кіраўнік місіі, расійскі праваабаронца Андрэй Юраў быў абвешчаны неўязным у Беларусь яшчэ ў сакавіку 2011 года.
Фота: investigator.org.ua