Расійская поп-спявачка Ірына Дубцова сарвала канцэрт у Гомелі

Расійская поп-спявачка Ірына Дубцова сарвала канцэрт у Гомелі

Расійская поп-спявачка Ірына Дубцова сарвала свой канцэрт, які адбываўся 8 красавіка ў Гомелі. Артыстка спела толькі некалькі песень і паводзіла сябе на сцэне неадэкватна, чым выклікала расчараванне гледачоў і масу негатыўных водгукаў у сацыяльных сетках.

Гледачы мяркуюць, што паводзіны Дубцовай тлумачацца яе нецвярозым станам. Пра гэта яны пішуць у сацсетках.

У сваю чаргу арганізатары гастроляў заяўляюць, што ў спявачкі рэзка пагоршыўся стан здароўя і яна была вымушаная экстрана адмяніць свае выступы. Паводле афіцыйнага тлумачэння, у Дубцовай проста падчас гомельскага канцэрту адбыўся прыступ сезоннай алергіі на квітнеючыя бярозы. На алергію спявачка пакутуе ўжо некалькі гадоў. Па словах арганізатараў, ранняя вясна ў Беларусі сталася для іх нечаканай. Грошы за квіткі абяцаюць вярнуць у касах на працягу наступнага тыдня.

Ірына Дубцова — расійская спявачка, пераможца "Фабрыкі зорак-4", фіналістка праекта "Фабрыка зорак. Вяртанне".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі