Расійскі канвой паехаў па Украіне без дазволу украінскіх уладаў
Паведамляецца, што ўжо каля 60 КамАЗаў перайшлі ўкраінскую мяжу.
Калона з расійскай гуманітарнай дапамогай пачала рух у бок Луганска, перадае УНІАН. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што расійскі кіраўнік у курсе пра гэтыя падзеі. Разам з тым ён адмовіўся каментаваць, на якім узроўні было прынятае рашэнне і ці абмяркоўвалася гэта з украінскім бокам і апалчэнцамі.
МЗС Расіі выступіў з адмысловай заявай наконт руху калоны. У ёй гаворыцца, што ўкраінскі бок наўмысна зацягваў рух калоны. Расійскія дыпламаты запэўніваюць, што падалі Міжнароднаму таварыству чырвонага крыжа ўсе неабходныя дакументы для руху калоны.
Фота — @ARothNYT Twitter