Расійскія войскі сыходзяць з грузінскага горада Горы
З сённяшняга дня расійскія войскі сыходзяць з грузінскага горада Горы. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка генштаба Расіі Анатоль Нагавіцын, інфармуе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, яшчэ 15-16 жніўня прэзідэнты Расіі і Грузіі Дзмітрый Мядзведзеў і Міхаіл Саакашвілі падпісалі план мірнага ўрэгулявання ў зоне грузіна-асяцінскага канфлікту.
План прадугледжвае адмову ад ужывання сілы, вяртанне грузінскіх войскаў у месцы іх сталай дыслакацыі і вывад расійскіх войскаў на лінію, якая папярэднічала пачатку баявых дзеянняў, а таксама прадастаўленне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі міжнародных гарантый бяспекі.