Рассельгаснагляд прыедзе падлічыць будучы ўраджай беларускіх яблыкаў
Прадстаўнікі Рассельгаснагляду прыбудуць у Беларусь з інспекцыяй і наведаюць прадпрыемствы па вырошчванні яблыкаў. Як паведамляе сайт ведамства, візіт інспектараў адбудзецца з 15 па 20 ліпеня. Яго мэта — ацаніць вытворчыя магутнасці такіх прадпрыемстваў, каб потым адсачыць беларускую садавінавую прадукцыю падчас паставак у Расію. Таксама чыноўнікі Рассельгаснагляду азнаёмяцца з сістэмай фітасанітарнай сертыфікацыі яблыкаў.
Дамоўленасці пра візіт дасягнулі 12 ліпеня падчас перамоваў паміж расійскім кантрольным ведамствам і Галоўнай дзяржінспекцыяй па семеневодстве, каранціне і абароне раслінаў. Тэмай перамовай стала магчымасць зняць часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію яблыкаў беларускага паходжання.
Забарону на імпарт беларускіх яблыкаў Расія ўвяла сёлета ў красавіку. Расіяне сцвярджаюць, што пад выглядам беларускай прадукцыі да іх трапляе санкцыйны тавар з Еўропы.