Рассельгаснагляд занепакоены пастаўкамі трапічнай садавіны з Беларусі

Рассельгаснагляд занепакоены пастаўкамі трапічнай садавіны з Беларусі

Рассельгаснагляд выказаў занепакоенасць у сувязі з тым, што пад выглядам беларускіх паставак у Расію ідзе экзатычная садавіна з краін, якія трапілі пад харчовае эмбарга.

Нагадаем, што расіяне ўвялі харчовае эмбарга ў жніўні 2014 года. Як паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, з таго часу спыніліся пастаўкі садавіны з кранаў, якія традыцыйна ўваходзілі ў першую дзясятку пастаўшчыкоў — Італіі, Іспаніі, Грэцыі. Затое ў дзесяць разоў выраслі аб'ёмы паставак з Беларусі.

"Гэта можа паказваць на тое, што пад выглядам беларускай экзатычная раслінная прадукцыя паступае ў Расію з трэціх краін, перш за ўсё з тых, якія трапілі пад харчовае эмбарга", — заяўляюць у Рассельгаснаглядзе.

Расіяне заяўляюць, што з беларускай тэрыторыі забароненую садавіну вязуць з падробленымі фітасанітарнымі сертыфікатамі Турцыі, Македоніі, Эквадора, Босніі і Герцагавіны, Марока, Сербіі, Туніса, Ізраіля, Бразіліі і Чылі.

Так, у 2014 годзе было выяўлена 82 падробленыя фітасанітарныя сертыфікаты, а з пачатку 2015 года такіх выпадкаў было ўжо 342.

Расіяне здзіўленыя пазіцыяй Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусь, якая на расійскія запыты адказвае, што ўлік расліннай прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі, не адносіцца да яе кампетэнцыі.

Прэм’ер Кабякоў растлумачыў, чаму ў Расію можна ўвозіць “беларускія ківі”

Фота: metronews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі