Рассельгаснагляд зняў санкцыі з паставак мазырскіх вяршкоў

Рассельгаснагляд зняў санкцыі з паставак мазырскіх вяршкоў

Рассельгаснагляд адмяняе санкцыі на пастаўку ў Расію пастэрызаваных вяршкоў налівам з беларускага прадпрыемства "Мазырскія малочныя прадукты". Забарона здымаецца з 22 жніўня, паведамляе прэс-служба ведамства.

Рашэнне было прынята на падставе пададзеных беларускім бокам матэрыялаў расследаванняў і прынятых мер для ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Акрамя таго Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінісельгасхарчу Беларусі выступіў з адмысловым хадайніцтвам.

Прадукцыя мазырскага прадпрыемства, дасланая ў Расію, павінна быць выпрацаваная з 22 жніўня і мець электронны ветэрынарны сертыфікат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі