Ратавальнікі ліквідавалі пажар на палігоне ў Столінскім раёне

Увечары 19 чэрвеня ратавальнікі ліквідавалі пажар на ваенным палігоне ў Столінскім раёне Брэстчыны, паведамляе прэс-служба МНС. Нагадаем, што пажар узнік 15 чэрвеня. Яго ліквідацыя ўскладнялася ўзрывам снарадаў на палігоне.

Увогуле ж за суткі ратавальнікі ліквідавалі шэсць лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 170 га, чатыры тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,42 га і шэсць пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы каля 4 га.

Ратавальнікі працягваюць змагацца з тарфяным пажарам каля вёскі Альманы Столінскага раёна Брэстчыны. З агнём змагаюцца 20 чалавек і 3 адзінкі тэхнікі. Зараз плошча пажару складае 0,6 га.

Працягваецца тушэнне пажару травы і кустоў на тэрыторыі Нацыянальнага парку "Прыпяцкі" каля вёскі Сімонічы Лельчыцкага раёна Гомельшчыны. Там змагаюцца з агнём 67 чалавек і 14 адзінак тэхнікі, у тым ліку два верталёты МІ-8, якія скідаюць ваду на пажар. Зранку ў суботу плошча пажару складала 1,5 га.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі