Разбітае сэрца пацана: Гартань у нас па-другому устроіна
Вакаліст гурта “Разбітае сэрца пацана” Дзяніс Тарасенка у Дзень роднай мовы распавядае пра сваю родную мову – трасянку. І вучыць на ёй размаўляць.
Слухаць гутарку цалкам: 120221 TarasenkaS.mp3
Еўрарадыё: Якія правілы трасянкі вы ведаеце?
Тарасенка: Правіла трасянкі – штоб была ўсё панятна чылавечыскаму насіленію, прастым рабочым людзям.
Еўрарадыё: А хто вас вучыў так проста і правільна размаўляць?
Тарасенка: Маць-прырода міня наўчыла і акаляючае асяроддзе. Мы ездзілі ў фальклорную экспідзіцыю. Мне очынь панравілся адзін гарадскі раманс – іво пелі бабушкі. На том языке, на каком ім была панятна. Эта было так каларытна, так проста, душэўна і панятна. Я сразу понял, што нечыва выдзелвацца, нада гаварыць так, как нармальныя людзі.
Еўрарадыё: Хто ў нас у Беларусі – найлепшы знаўца трасянкі?
Тарасенка: Эта лічнасць очынь ізвесная. Я можа ўслух гаварыць ні буду. Дастатачна проста закрыць глаза, прыдставіць пушыстую расціцельнасць на ліцэ – і сразу ўсё станіт панятна. Ну... і канешна – прадаўшчыцы ў магазінах. Зацем – доктаршы ў сотке. І – нармальныя пацаны.
Еўрарадыё: Ваша творчасць звязаная з трасянкай. Чаму адышлі ад яе? Чаму вырашылі спяваць па-ангельску і на літаратурнай беларускай мове?
Тарасенка: Знаіце, эта какой та гнусны чорны піяр. Нікуда нам ад трасянкі не дзецца, мы большы нічыво ні знаім. На біларускай мове ў нас не палучаіцца, патамушта ў нас тут трасяншчына. На англіскам языке – цімболіе. Нам ні дано проста. Фізічыскі у нас языкі ні так заточыны і гартань у нас па-другому устроіна. У нас, у славян, всіравно палучаіцца акцэнт. Паэтаму нечыва дажа выдзелвацца. На самым дзеле ўсё нармальна. Фанацікі, ні валнуйцесь. Мы вас ні прыдадзім.
Еўрарадыё: Сёння дзень роднай мовы і шмат хто піша дыктоўку. А вы збіраецеся?
Тарасенка: Я свае дыктоўкі ўжо адпісаў. Мне іх аддзіктавалі, я адпісаў і, кстаці, у міня было 5/5 пачці ўсігда.