Разбураная салютная ўстаноўка ў Мінску (фота)
З'явіліся здымкі разбуранай салютнай устаноўкі ў Мінску. Позна ўвечары 3 ліпеня падчас святочнага салюта адбылося трагічнае здарэнне, аскепкамі параніла 10 чалавек, з іх ад атрыманых раненняў памерла жанчына.
СК распачаў крымінальную справу па факце "парушэння правілаў абыходжання з рэчывамі і прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небяспеку для навакольных". Паведамляецца, што падчас салюту "адбыліся чатыры выбухі феерверачных вырабаў". Салютныя ўстаноўкі былі разбураныя, у розныя бакі разляцеліся аскепкі.
Следчы камітэт
svaboda.org