"Рэал" у неверагодным матчы разграміў "Ліверпуль"
Гульцы "Рэала" святкуюць перамогу / Reuters
"Рэал" у неверагодным матчы разграміў "Ліверпуль" — 5:2. Гэта быў паядынак 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Перамогу мадрыдцаў называюць гістарычнай. Дагэтуль "Ліверпуль" у еўракубках на "Энфілдзе" не прапускаў нават чатыры мячы, а тут прапусціў адразу пяць. Прычым "Рэал" прайграваў 0:2, але здолеў пераламіць ход гульні. Яна запомніцца і кур'ёзнымі памылкамі абодвух галкіпераў.
У іншым паядынку "Айнтрахт" прайграў "Напалі" — 0:2.
Матчы ў адказ пройдуць 15 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.