1 верасня зноў даражэе камуналка
Некаторыя тарыфы на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзрастуць на 10-26%. Такую пастанову прыняў урад.
Тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў узрасце на 10%. Раней тарыф быў 309 рублёў за 1 кв.м агульнай плошчы, цяпер стане 340. Халодная вада падаражэе на чвэрць: было 467,5 рублёў за 1 куб.м, а стане 585 рублёў. Амаль на 20% падвысіцца плата за карыстанне ліфтам — з 1.421 да 1.700 рублёў, паведамляе БелаПАН. Таксама болей стане каштаваць каналізацыя, тарыф на гэту паслугу ўзрос на 26%.