100-годдзе беларускага футболу ў Гомелі ўшанавалі шыльдай з памылкай (фота)

20 жніўня ў Гомелі адбылося святкаванне стагоддзя беларускага футболу. Менавіта ў Гомелі ў 1911 годзе адбыўся першы ў Беларусі футбольны матч, пра які напісала прэса.

Сярод сённяшніх урачыстацяў было ўзнагароджанне пераможцаў першынства Гомельскай вобласці сярод сельскіх раёнаў і ветэранаў гомельскага футболу, а таксама дзіцячы футбольны фэст з дзецьмі 6-10 гадоў. Святкаванне прайшло пры паўпустых трыбунах.


Самай адметнай падзеяй стала адкрыццё мемарыяльнай кампазіцыі, прысвечанай 100-годдзю беларускага футболу. Чамусьці у тэксце на шыльдзе напісана не “Беларусь”, а “Белоруссия”. Нагадаем, што на сустрэчы з расійскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым журналіст афіцыёзнай газеты "СБ — Беларусь Сегодня" адзначыў, што правільная назва нашай краіны "Беларусь". Магчыма, гамельчукам падалося малавата васьмі літараў для назвы краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі