13 красавіка адбудуцца першыя пахаванні загінулых у выніку выбуху ў метро

Як паведаміў БЕЛТА дырэктар "Спецкамбіната КБА" Мікалай Ракевіч, хаваць будуць на могілках Калодзішчы, што месцяцца ў вёсцы Глебкавічы Мінскага раёну.

Нагадаем, усе 12 загінулых у выніку тэракта ў мінскім метро апазнаныя. Загінулі Абражей Наталля Валянцінаўна (дата нараджэння — 06.11.1966), Шагойка Ганна Віктараўна (09.10.1954), Капцюх Раман Васільевіч (16.03.1990), Наркевіч Анатоль Уладзіміравіч (03.06.1959), Парфунцаў Аляксандр Яўгенавіч (21.03.1954), Захаркова Таццяна Ігараўна (20.11.1968), Клімец Юрый Аляксандравіч (04.05.1987), Пікулік Галіна Іванаўна, Герасімчык Сяргей Анатольевіч (17.07.1993). Яны былі зарэгістраваныя ў Мінску. Сярод загінулых — Салаўёва Вольга Эдуардаўна (1983 г.н., Баранавічы), Бакан Віталь Сяргеевіч (1977 г.н., Мінская вобл., Любанскі р-н), Сярбаеў Сяргей Уладзіміравіч (04.11.1988, Мінская вобл., Пухавіцкі раён, пгт  Праўдзінскі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі