14 красавіка адновіць працу Маскоўская лінія мінскага метро

"Паўсталі дадатковыя тэхнічныя пытанні, таму на суткі адкрыццё першай лініі метро затрыманае. Але заўтра зранку а 5 гадзіне рух на першай лініі будзе адноўлены", — сказаў мэр сталіцы.

Згодна з ягонымі словамі, заўтра да канца дня адкрыецца станцыя "Кастрычніцкая" для ўвахода-выхада пасажыраў, перадае БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне пра памер матэрыяльнай шкоды, нанесенай метро ў выніку тэракту 11 красавіка, ён адзначыў, што папярэдняя сума будзе вызначаная сёння пры канцы дня. "Гэта кошт некалькіх вагонаў метро, аздаблення, аднаўленчыя працы па граніце, асвятляльніках і іншыя", — дадаў Ладуцька.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі