15 верасня адзначаецца Міжнародны дзень дэмакратыі
Гэтае свята Генеральная Асамблея ААН увяла ў 2007 годзе.
Генасамблея заклікала дзяржавы — сябры ААН, урадавыя і няўрадавыя арганізацыі, прыватных асобаў адзначаць гэты дзень з мэтай падвышэння інфармаванасці грамадскасці. У рэзалюцыі Генасамблеі пацвярджаецца, што адзінай мадэлі дэмакратыі не існуе і яна не належыць нейкай краіне ці рэгіёну.
Дэмакратыя важная не толькі сама па сабе — гэта яшчэ і магутны фактар, які стымулюе сацыяльна-эканамічны прагрэс, дапамагае падтрымліваць міжнародны мір і бяспеку, а таксама дэмакратыя спрыяе выкананню асноўных правоў і свабод.