88-гадовы ветэран параніў рабаўніка з 94-гадовага нагана

41-гадовы злодзей залез у дом ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, але сустрэў супраціў. Былы афіцэр расстраляў яго з рарытэтнага нагана 1918 года выпуска. Дзве кулі патрапілі зламысніку ў грудзі, але ён здолеў уцячы з хаты.

У лякарні паранены доўга не казаў праваахоўнікам праўду пра тое, што адбылося. Не казаў усю праўду і ветэран, які сцвярджаў, што не страляў, а проста пабіў злодзея. Аднак пасля дастаў са схованкі наган, які, як аказалася, захоўваў незаконна. Цяпер вырашаецца, ці распачынаць супраць 88-гадовага мужчыны крымінальную справу, паведамляе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі