Адну з найлепшых беларускамоўных песень напісалі… украінцы
Па выніках музычнага сезону 2010-2011 года песня ўкраінскага гурта “Фіолет” прызнаная адной з найлепшых на найбольш папулярным музычным партале Беларусі “Тузіне Гітоў”.
Песня "Месца пакуты" украінскага гурта заняла 4 месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на партале цягам апошняга года. Дзякуючы гэтаму песня “Фіолета” таксама ўвойдзе ў музычную складанку, якую выдасць кампанія “Вігма”.
Вакаліст “Фіолета” Сяргей Мартынюк, пасля таго як сталі вядомыя канчатковыя вынікі конкурсу паведаміў, што ў бліжэйшы час песня будзе выдадзеная ў паўнавартасным рок-варыянце і на яе будзе зняты кліп.
Нагадаем, што гурт “Фіолет” з песняй “Месца пакуты” стаў першым удзельнікам кампаніі “Украінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку.
Ініцыятарам кампаніі выступіла ўкраінская грамадская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.
P.S Пачуць песню можна тут