Акцыя салідарнасці скончылася
Як і папярэдняя акцыя ў пятніцу, яны была нешматлюднай.
Адкрытых удзельнікаў можна было налічыць прыкладна 15 чалавек. Людзі стаялі невялікімі групамі, ніхто не даставаў нават партрэты палітвязняў.
Затрыманы каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі. Яго схапілі, як толькі ён з’явіўся на Кастрычніцкай. Сёння ўдзень Генпракуратура вынесла Вінярскаму папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння закону аб масавых мерапрыемствах.
Ёсць верагоднасць, што міліцыя сёння затрымае былога палітвязня Васіля Парфянкова, бо за ім сачылі людзі ў цывільным.