Акцыя "Стоп-бензін" у Мінску. ФОТА+ОНЛАЙН

20.20 У жывым эфіры Еўрарадыё выступіў дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы "За аўто" Арцём Шаркоў. Ён ацаніў вынікі сённяшняй акцыі "Стоп-бензін".

На думку Шаркова, акцыя адбылася, бо галоўная яе мэта не перакрыццё вуліц, а данясенне да ўлады сваёй пазіцыі, сваіх пратэстных настрояў. Калі ўлічыць, колькі намаганняў прыклала ўлада супраць акцыі, то можна сказаць: яны добра адсочвалі падзеі і ведаюць, што цэны на бензін хвалююць людзей, кажа Шаркоў.

110822 SharkouS_1.mp3


19.50 У раёне гатэля "Вікторыя" на праспекце Пераможцаў невядомыя ў цывільным здымаюць на відэа ўсе аўтамабілі, якія рухаюцца з цэнтра. Побач знаходзіцца супрацоўнік ДАІ, перадае БелаПАН.
Затор у раёне Опернага тэатра ліквідаваны, інфармуе "Салідарнасць". Аўтамабілі рухаюцца ў звычайным рэжыме.

19.43 Карэспандэнта nn.by спынілі чацверты раз, бо ён стаяў з "аварыйкай". У журналіста праверылі дакументы і адпусцілі.

19.23 У раёне Палаца Рэспублікі карэспандэнт БелаПАН пачуў, як па рацыі супрацоўнікам міліцыі загадалі запісваць нумары аўтамабіляў "усіх парушальнікаў".

19.22  Тым часам на самім праспекце Незалежнасці нязвыклая пустэча... асабліва для пікавай гадзіны.

19.21 На дарогах утвараюцца заторы. Вялікі затор — на Нямізе і скрыжаванні вуліц Багдановіча і Янкі Купалы. Перыядычна машыны сігналяць. З некаторых машын гучыць песня Віктара Цоя "Перамен!". Па праспекце Незалежнасці ў абодвух кірунках ездзяць міліцэйскія аўтамабілі. Даішнікі стаяць і ўздоўж праспекта. На вачах у карэспандэнта Еўрарадыё і шматлікіх інспектараў ДАІ на вялікай хуткасці (відавочна з парушэннем правіл) пранёсся матацыкл. Міліцыянты праводзілі яго поглядам…

19:15 Супрацоўнікі ДАІ спыняюць аўтамабілі для праверкі дакументаў, перадае Радыё "Свабода". З боку Нацыянальнай бібліятэкі рух да цэнтру гораду перакрыты каля Дома друку. Аўтаўладальнікаў прымушаюць паварочваць з праспекту Незалежнасці на вуліцу Сурганава.

19.10 Як перадае Радыё "Свабода", каля ўваходу ў парк Горкага стаяць два аўтобусы са спецназаўцамі. Побач з імі — каля 20 спецназаўцаў у чорнай форме.

Адразу два супрацоўнікі ДАІ ідуць супакойваць матацыкліста, які вельмі хацеў праехаць на праспект Незалежнасці. У выніку яго і аўто, якія бачна на фота, прапусцілі.

19.05 Машыну карэспандэнтаў nn.by спыніў супрацоўнік ДАІ і прапанаваў ад'ехаць у бок: маўляў, нешта парушылі.

Тым часам, перадае выданне, на вуліцы Змітрака Бядулі дзясяткі машын сігналяць, супрацоўнік ДАІ імкнецца іх супакоіць і адправіць у іншы бок.

Аўтамабіль з аранжавымі буйкамі і рамонтная машына інтуітыўна прыбылі на месца магчымай паломкі ілюмінацыі над праспектам Незалежнасці. Але ўвечары 22 жніўня нічога не зламалася.

19.00 З плошчы Незалежнасці на праспект не прапускаюць практычна ніякі прыватны транспарт. Даішнікі дазваляюць праехаць толькі камунальнаму транспарту, перадае карэспандэнт Еўрарадыё Павел Свярдлоў. Як перадаюць слухачы Еўрарадыё, не прапускаюць прыватны транспарт і на мост з вуліцы Маскоўскай на плошчу Незалежнасці.

110822 SvjardlouS.mp3

Дарожныя знакі, нарыхтаваныя для таго, каб у любы момант перакрыць вуліцу Леніна на скрыжаванні з вуліцай Карла Маркса.


Шмат "супрацоўнікаў у цывільным" на Кастрычніцкай плошчы, каля метро. Паблізу Палаца Рэспублікі карэспандэнта Еўрарадыё заўважыў жоўты аўтобус МАЗ з "людзьмі ў цывільным". Таксама некалькі мікрааўтобусаў з міліцыянтамі стаяць каля Ратушы.

***

Нагадаем, 20 жніўня аўтамабільнае паліва ў Беларусі падаражэла ў шосты раз з пачатку года. Гэтым разам на 3%.

пачатак

2011 года

20 жніўня

2011 года

АІ-95 – 3240

АІ-95 – 4800

АІ-92 – 2870

АІ-92 – 4330

Н80 – 2250

Н80 – 4240

ДП – 2580

ДП – 4720

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі