Актывісты КХП-БНФ правялі талаку ў Курапатах
Яны усталявалі ва урочышчы дзясяткі новых крыжоў.
22 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты на ўскраіне Мінска актывісты КХП-БНФ ўсталявалі дзесяткі новых крыжоў. У талацэ прынялі ўдзел каля дваццаці актывістаў. Акрамя ўсталёўкі крыжоў удзельнікі талакі таксама прыбралі тэрыторыю мемарыяла, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што 30 кастрычніка ў Мінску адбудзецца традыцыйнае шэсце Дзяды. Яго ўдзельнікі пройдуць па вуліцам сталіцы да месца расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Там адбудзецца жалобны мітынг.